06.07.2026 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца», баранавіцкі паэт Раіса Раманчук прыняла ўдзел у свяце «Лунінецкія клубніцы», якое адбылася ў аграгарадку Дварэц Лунінецкага раёна, і атрымала перамогу ў літаратурным конкурсе «Мой клубнічны рай» у намінацыі «Верш» сярод удзельнікаў раёнаў Брэсцкай вобласці.



Лунінцкія клубніцы — ягадны брэнд Беларусі. З гэтай нагоды штогод у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці праводзіцца фестываль у гонар працавітых людзей і роднай зямлі. Да яркага, незабыўнага свята далучаюцца і творчыя людзі, паэты, якія сваімі радкамі славяць духмяныя дары, шчодры на ўрадажаі палескі край і вяскоўцаў-рупліўцаў.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


