«Кожны новы дзень, як маленькая жыццёвая аповесць…»


«Кожны новы дзень, як маленькая жыццёвая аповесць…»

06.07.2026                                                          Новости


Сустрэчы з калегамі па творчаму цэху заўсёды прыносяць радасць ад новых адкрыццяў.  Гэта магчымасць ўбачыць шырыню творчага працэсу, атрымаць словы падтрымкі, падзяліцца творчымі ідэямі.

Нядаўна Ірына Фаміна стала госцяй нотна-музычнай бібліятэкі ў Мінску.

 

 

 

 

 

«Радкі Ірыны Фаміной узбагацілі маленькія жыццёвыя аповесці не толькі самой аўтаркі выказвання, але і тых бібліятэкараў, якія завіталі ў наш кніжны гарадок, каб пазнаёміцца з творчасцю таленавітай калегі з Брэста, — падзялілася ўражаннямі празаік, ілюстратарка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Слова»   Таццяна Каленік. —  Кранулі не толькі абаяльнасць пісьменніцы і мудрасць яе абразкоў, а яшчэ і водар сакавітых, салодкіх брэсцкіх клубніц, якімі спадарыня Ірына частавала прысутных. Далікатная паэзія з духмянымі клубніцамі, шакаладам і шчырай гутаркай – незабыўная асалода, мілы радок у аповесці жыцця. Яе героямі сталі Ірына Фаміна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарка мноства вышываных карцін, супрацоўніца абласной бібліятэкі г. Брэста і ўсе прысутныя!».

           Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси