Кніжная вясёлка у СШ №35 Брэста


Кніжная вясёлка у СШ №35 Брэста

06.07.2026                                                          Новости


Старшакласнікі СШ №35 імя Героя Савецкага Саюза Маршала К.Ракасоўскага, якія наведваюць працоўны лагер, сустрэліся з пісьменніцай Таццяна Дземідовіч. Сустрэча была пабудавана так, што падлеткі самі паспрабавалі адказаць на складаныя пытанні маральнасці,  чытання, сучаснага кнігавыдання.  У жывой бяседзе абмеркавалі, які жанр літаратуры самы запатрабаваны, героі якіх кніг натхняюць сучасных чытачоў, паразважалі наконт  развіцця штучнага інтэлекту, чысціні  мовы…

Падлеткі праявілі сабе як зацікаўленыя суразмоўцы, здольныя абмяркоўваць  сур’ёзныя тэмы, уносілі свае прапановы, дзяліліся ідэямі, як зацікавіць сучасную моладзь чытаннем.

Таццяна Дземідовіч расказала пра літаратурныя конкурсы, у якіх могуць прыняць удзел юныя паэты і празаікі, літаратурныя выданні для падлеткаў — часопісы «Бярозка» і «Маладосць».

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси