«Гучыць хай песняй смех дзіцячы!...»


«Гучыць хай песняй смех дзіцячы!...»

19.05.2026                                                          Новости


З усіх каштоўнасцяў на свеце

Найдаражэйшай — нашы дзеці!

І для сям’і ў кожнай хаце

Яны — найбольшае багацце!

В. Казачок

                            

З нагоды Дня сям’і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок правёў сустрэчу  ў Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная Столінскага раёна з вучнямі  Жытчаўскай і Стытычаўскай СШ Пінскага раёна. Пісьменнік распавёў пра свой жыццёвы і творчы шлях, прачытаў вершы і прэзентаваў кнігу «Мая малітва».

У новым зборніку паэта пяць раздзелаў — «Малітва роднаму слову», «Малітва Радзіме», «Малітва жыццю», «Малітва прыродзе», «Малітва каханню». Але галоўныя матывы, якія аб’ядноўваюць усе раздзелы — гэта словы ўдзячнасці бацькам, сям’і, краю маленства, гэта радкі, напоўненыя  пяшчотай і любоўю да юных жыццялюбаў,   надзеяй на іх добрыя справы, ад  якіх будзе квітнець наша Радзіма.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси