Каб не забылася тая вайна


Каб не забылася тая вайна

19.05.2026                                                          Новости


Зусім хутка споўніцца 85 гадоў з таго часу, які падзяліў жыццё беларускага народа на “да” і “пасля” вайны. 22 чэрвеня будзе адзначацца чарговая дата пачатку Вялікай Айчыннай. Тады, у далёкім 1941 годзе першымі ворага сустрэлі пагранічнікі.

 

 

Пра гэта, пра стойкасць і мужнасць воінаў у зялёных фуражках ішла размова на творчай сустрэчы “Каб не забылася тая вайна” старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменікаў Беларусі Леаніда Крываноса з ваенаслужачымі Групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якая дыслацыруецца ў г. Дзяржынску Мінскай вобласці. Леанід Міхайлавіч расказваў аб сваёй літаратурнай творчасці, якое месца ў ёй займае пагранічная і ваенная тэматыка, чытаў вершы, адказваў на шматлікія пытанні. А яшчэ ён гаварыў аб творчых  дасягненнях абласной пісьменніцкай арганізацыі і літаратараў Міншчыны ў асвятленні тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

 

 

 

Мерапрыемства прайшло ў нязмушанай, цёплай абстаноўцы.

 

Прэс-служба МАА СПБ  

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси