19.05.2026 Новости
15 мая член Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіст, краязнаўца Анатоль Бензярук паўдзельнічаў у віншаванні шматдзетнай сям'і Дзянішчычаў, якая рэгістравала ў Жабінкаўскім заксе дзявятае дзіця, а затым — у Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва пабываў на пасяджэнні круглага стала. На ім пісьменнік павіншаваў удзельнікаў з Днём сям'і і падзяліўся думкамі наконт маральных паводзін, што павінны існаваць паміж бацькамі і дзецьмі. На сустрэчы былі прыведзены этычныя прыклады наконт таго, як дарослым неабходна дзяліцца з падрастаючымі пакаленнямі не толькі сваімі навыкамі і ведамі, але і маральнымі паводзінамі.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


