17.04.2026 Новости
У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся вечар гумару "Усміхніцеся мне вясной". Аўтар сцэнарыя і рэжысёр імпрэзы — мастацкі кіраўнік тэатра паэзіі, член Саюзам пісьменнікаў Беларусі Вольга Багушыньска. Было шмат імправізацый, цікавага жывога гумары ў вершах, пародыях і песнях. У мерапрыемстве прынялі ўдзел паэты Аліна Легастаева, Уладзімір Мазго, Міхась Пазнякоў, Валянціна Паліканіна, артысты Вольга Багушыньска, Святлана Яфрэмава, бард Анатоль Длускі, парадыст Аляксандр Бабарыкін, кампазітар Эдуард Ханок. Правялі імпрэзу Вольга Багушыньска і Міхась Пазнякоў.


Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выстаўку гумарыстычных выданняў. Цэнтральнае месца на ёй было адведзена кніжнай серыі “Несур’ёзна пра сур’ёзнае”, якую шмат гадоў выпускае выдавецтва “Чатыры чвэрці”.

Шматлікія слухачы горача апладзіравалі кожнаму выступоўцу, пацвярджаючы вялікую цікаўнасць да сучаснага беларускага гумару.
Павел Кузьміч.
Фота аўтара.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


