08.04.2026 Новости
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч стала госцем Тыдня дзіцячай кнігі СШ №1 Брэста. У гэты дзень да школьнікаў прыйшла сапраўдная казка. Кіраўнік «Літаратурнай альтанкі», гаспадыня батлеечнага театра Вольга Сандрыкава падтрыхтавала для дзяцей цудоўныя спектаклі па творчасці сучасных аўтараў.


Музычная пастаноўка па казцы Таццяны Грушы «Пад зялёным лапушком» кранула сэрцы юных гледачоў дабрынёй і пяшчотай, а спектакль па кнізе Таццяны Дземідовіч «Светлая дарога дадому» пазнаёміў школьнікаў з роднай прыродай. У гэты дзень рабяты з задавальненнем пагарталі кнігі, пагулялі ў цацкі, якія ажываюць у руках акцёраў, многія дзеці далучыліся да акцыі «Падары кнігу школьнай бібліятэцы»

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


