Голасам свайго пакалення


Голасам свайго пакалення

07.04.2026                                                          Новости


У Нясвіжы, у Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, прайшоў 10-ты фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы «Голасам свайго пакалення», да 100-годдзя са дня нараджэння паэта.

 

 

У Цэнтральнай бiблiятэцы Нясвіжа, у лiтаратурна-музычнай гасцёўнi «Мелодыя душы свайго пакалення» адбылiся лiтаратурныя сустрэчы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: Iрыны Карнавухавай, Таццяны Цвiрко, Раiсы Раманчук, а таксама аўтара-выканаўцы Алiны Галiцкай.

 

 

Раiса Раманчук кiраўнiк лiтаратурна —  музычнай гасцёўнi «Крынiца» пры Баранавiцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, член  «Крынiцы» — аўтар-выканаўца, загадчыца фiлiяла    Баранавiцкага раённага цэнтра рамёстваў — Алiна Галiцкая i члены аматарскага аб'яднання «Творцы»: Нiна Коўш, Кацярына Круцько, Людмiла Шворак выступiлi спачатку ў Карцэвiчах Нясвіжскага р-на, у школе, куды гасцiнна запрасiла настаўніца i бiблiятэкар з Нясвіжа Валянцiна Васiльеўна Шчарбакова, там была магчымасць вучням пазнаёміцца не толькі з вершамi i песнямі, але і з выставай народных умельцаў, з батлейкай, на мерапрыемстве «Беларусь спявае калыханкі», затым у Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, у лiтаратурна-музычнай гасцёўнi «На паэтычнай хвалі».

 

 

Радасныя, з новымі знаёмствамi i ўражаннямі вярталiся дамоў удзельнікі фестывалю.

 

Святлана Кропатава

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси