07.04.2026 Новости
4 красавіка ў Пухавічскім раённым цэнтры культуры адбыўся вечар памяці паэта, былога члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Рунцэвіча. Гэта быў сціплы ў жыцці, але таленавіты ў літаратурнай творчасці аўтар.
Каб ушанаваць памяць пра Уладзіміра Міхайлавіча, у Мар’іну Горку прыехалі сваякі, знаёмыя, калегі па пісьменніцкаму цэху. Ад Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на сустрэчы сяброў паэта і прыхільнікаў яго творчасці прысутнічала кіраўнік народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” МАЦНТ Ірына Карнаухава.
Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы Уладзіміра Рунцэвіча, дзяліліся ўспамінамі аб ім. Сустрэча прайшла ў сумнай, але цёплай атмасферы.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


