Супрацоўніцтва працягваецца


Супрацоўніцтва працягваецца

05.04.2026                                                          Новости


31 сакавіка ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй  работнікаў адукацыі і культуры г. Масквы. Яе ўзначальвала  кандыдат  гістарычных навук, дацэнт факультэта культуралогіі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага  ўніверсітэта  Людміла Мікалаеўна Максімава.

 

 

Сустрэча адбылася ў рамках праекта “Беларусь ‒ Расія: палёт душы і сэрца”, які ўжо не першы год рэалізуецца як у Маскве (з удзелам таксама і прадстаўнікоў сталічнага аддзялення СПБ), так і ў Мінску. Сярод членаў дэлегацыі ‒ заслужаны артыст Расіі Карым Абдулін, харэограф Ганна Бялова, гісторык Ягор Дугін, загадчык гарадской бібліятэкі імя К. Р. Дашкавай Ульяна Прыямнюк і іншыя.

 

 

Прымаў гасцей старшыня МГА СПБ, старшыня таварыства дружбы “Беларусь ‒ Расія”, заслужаны дзеяч культуры Рэспбулікі Беларусь Міхась Пазнякоў.

Ішла зацікаўленая размова аб паглыбленні творчага і культурнага супрацоўніцтва, святкаванні Дня яднання  народаў Беларусі і Расіі, да якога і прымеркаваны прыезд у Мінск вялікай групы масквічоў.

Напярэдадні госці наведалі Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Янкі Купалы, з якой таксама не першы год актыўна супрацоўінчаюць.

 

 

У размове з двух бакоў удзел прынялі таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Ліліяна Анцух, мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі Вольга Багушыньска, намеснік старшыні МГА СПБ Уладзімір Мазго, празаік і паэтэса Тамара Кавальчук, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк г. Мінска Алена Чарняўская. У наступныя дні  маскоўская дэлегацыя прыняла ўдзел у шэрагу іншых мерапрыемстваў прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У тым ліку і ва ўрачыстым падвядзенні вынікаў літаратурнага конкурсу сярод юных літаратараў Мінска і Масквы “Славянскі калейдаскоп”

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси