Кот у мяшку


Кот у мяшку

01.04.2026                                                          Новости


Творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталляй Кандрашук адбылася ў Залескай сельскай бібліятэцы ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі і рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё».

 

 

На сустрэчу завіталі выхаванцы школьнага лагера Залескай СШ. Наталля Кандрашук расказала пра свае дзіцячыя кнігі, асабліва засяродзіўшы ўвагу на апошняй – «Мося и Гавлик», якая пабачыла свет у выдавецкім доме «Звязда» ў канцы 2025 года. Нягледзячы на рускую мову кнігі, першапачаткова казкі пра кацяня і шчаня, змешчаныя ў ёй, былі напісаны па-беларуску. Дзеці зачытвалі ўрыўкі з казак, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў конкурсе на лепшае вымаўленне хуткамоўкі, гулялі ў гульні па матывах кнігі, чыталі беларускамоўныя вершы Наталлі Кандрашук.

 

 

На памяць аб сустрэчы пісьменніца падарыла некаторыя свае кнігі ў школьную і сельскую бібліятэкі.

Завяршылася мерапрыемства акцыяй «Кот у мяшку», у час якой прысутныя выбралі скрутак з кнігай, які павінны адкрыць дома і абавязкова прачытаць кнігу, якая трапілася ім.

Па інфармацыі Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси