З юбілеем, калега!


З юбілеем, калега!

31.03.2026                                                          Новости


1 красавіка — 70 гадоў вядомаму паэту, перакладчыку, мастаку, скульптару, грамадскаму дзеячу Хізры Газіевічу Асадулаеву!

 
Нарадзіўся ён у сяле Карата Рэспублікі Дагестан. Жыве і працуе ў Мінску з 1981 г. Піша на карацінскай мове, на якую пераклаў шматлікія вершы беларускіх, рускіх, замежных класікаў. Аўтар некалькіх кніг уласных вершаў, перакладзеных на аварскую, рускую і беларускую мовы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі імя Расула Гамзатава Рэспублікі Дагестан. Вельмі плённа працуе як мастак, скульптар. Мае высокія званні Народнага мастака Чачэнскай Рэспублікі і Рэспублікі Дагестан. Вядзе актыўную грамадскую працу, узначальвае  Міжнароднае грамадскае аб"яднанне "Гаро". Яго шматгранная творчая і грамадская дзейнасць адзначана многімі ўзнагародамі, сярод якіх і медаль Францыска Скарыны.

 
Калегі сардэчна віншуюць шаноўнага Хізры Газіевіча з выдатным юбілеем і жадаюць яму каўказскага здароўя, новых творчых поспехаў, нястомнасці ў грамадскіх справах, вялікага шчасця!

 

Прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі і Мінскае гарадское аддзяленне СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси