Пісьменнікі Міншчыны – на галоўнай сцэне ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу


Пісьменнікі Міншчыны – на галоўнай сцэне ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

30.03.2026                                                          Новости


У завяршальныя дні выстаўкі-кірмашу на галоўнай сцэне свята адбылася літаратурна-музычная імпрэза Мінскага абласнога аддзялення СПБ “Літаратурныя хвалі гісторыі”, прымеркаваная 35-годдзю Садружнасці незалежных дзяржаў. Прайшла прэзентацыя новага калектыўнага паэтычнага зборніка “Чарнобыльскія саракавіны” да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС.

 

 

 

Вядучым быў старшыня аддзялення Леанід Крыванос, які расказаў аб сацыяльнай значнасці дадзенага праекта. З кранальнай песняй, напісанай на словы Леаніда Крываноса, выступіла барысаўская паэтэса і бард Марына Лайкова разам з удзельнікамі літаб’яднання “Актава”. Свае вершы, змешчаныя ў кнізе, чытала паэтэса з Клецку Галіна Нупрэйчык,  паэтэса з Мінскага раёна Ірына Карнаухава, паэтэса і дзіцячая пісьменніца Лёля Багдановіч, паэт Рагнед Малахоўскі, паэтэса і дзіцячая пісьменніца з Уздзенскага раёна Галіна Нічыпаровіч.

 

 

 

 

Напрыканцы мерапрымства яго ўдзельнікі падарылі гасцям імпрэзы па экземпляры кнігі.

 

Прэс-служба МАА СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси