28.03.2026 Новости
Падчас працы ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу да стэнда Мінскага абласнога аддзялення СПБ завіталі ўдзельнікі літаб’яднання “Актава”, што дзейнічае пры Раённым цэнтры народнай творчасці горада Барысава.
Адбылася творчая імпрэза, на якой маладыя паэты дэкламавалі наведвальнікам пляцоўкі Мінскай вобласці аўтарскія вершы, прэзентавалі калектыўны зборнік “Знайсці сваё сонца”.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


