27.03.2026 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар дакументальнай аповесці-эсэ «Галавасек» Анатоль Бензярук напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі правёў экскурсію для прадстаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (дэлегацыя прыбыла з Брэста ў мемарыяльны комплекс «Драмлёва»), а таксама удзельнічаў у мітынгу ў мемарыяльным комплексе «Драмлёва»

22 сакавіка, дзень агульнанацыянальнага смутку. Мы ўзгадваем страшную трагедыю Хатыні і лёс беларускіх вёсак, якія падзялілі яе лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Для Брэстчыны гэты боль — асаблівы. Наша зямля была першай, хто прыняў удар, і адной з самых пацярпелых. Дрэмлева, Стасіна, Лескі — назвы гэтых і многіх іншых вёсак вобласці назаўжды ўпісаны ў «Кнігу памяці» як сімвал нечалавечай жорсткасці агрэсара і бязмежнай мужнасці нашага народа.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


