Малітва роднаму слову


Малітва роднаму слову

27.03.2026                                                          Новости


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Казачок сустрэўся  з педагогамі і навучэнцамі Столінскага дзяржаўнага аграрнага каледжа ў рамках Сусветнага Дня паэзіі. Падчас імпрэзы паэт расказаў пра сябе, прэзентаваў новы паэтычны зборнік «Мая малітва», прачытаў свае вершы, адказаў на пытанні прысутных.

 

 

 

У новую кнігу Васіля Казачка «Мая малітва», якая пабачыла свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці», увайшлі вершы, створаныя паэтам у 2023--2025 гадах. Гэта праца цудоўнага майстра слова, які бачыць незвычайнае хараство ў звычайным наваколлі. Яго паэзія прасякнута глыбокай любоўю: да людзей, да роднай прыроды, да жыцця ва ўсіх яго праявах.

                                    Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси