25.03.2026 Новости
На дзіцячай пляцоўцы свае кнігі прэзентавалі брэсцкія пісьменніцы. Разам з Таццянай Дземідовіч юныя наведвальнікі ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша вандравалі па вуліцах Брэста ў пошуках чароўных гузікаў і пазнаёміліся з героямі кніг «СНежным годом» і «Пока фонарщик спит» выдавецкага дома «Звязда».

Наталля Кандрашук прэзентала сваю кнігу «Мося и Гавлик», якая таксама пабачыла свет у выдавецкім доме «Звязда». Дзеці з задавальненнем зачытвалі ўрыўкі з казак, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсе на лепшае вымаўленне скорагаворкі і нават дзяліліся асабістымі сачыненнямі.

А Наталія Андрасюк захапіла юных чытачоў прыгодамі герояў трылогіі «Необыкновенные приключения Гаввара и Кундоса». Кнігі пабачылі свет у выдавецтве «Беларусь».
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


