Брэсцкія пісьменнікі на ХХХШ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы


Брэсцкія пісьменнікі на ХХХШ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашы

25.03.2026                                                          Новости


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі у рамках ХХХШ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша  на галоўнай сцэне свята прадставіла праграму пад  назвай «Любоўю, думкай, сэрцам і душой».

 

 

Свае творы, кніжныя навінкі прадставілі пісьменнікаў-берасцейцы — Аксана Валуй, Васіль Барысюк, Анатоль Брытун, Ірына Фаміна, Анатоль Бензярук, Наталля Кандрашук, Святлана Сцепанчук, Васіль Казачок.

Прыемна, што да кніжнага форума далучыліся і маладыя аўтары — Марыя Наумчык, Алксандра Кароль і Яўгенія Пракапчук з Ганцавічаў.

 

 

На дзіцячай пляцоўцы плённа папрацавалі  пісьменніцы  Таццяны Дземідовіч, Наталля Андрасюк, Наталля Кандрашук.

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама  імя Ул. Калесніка  Аксана Валуй правяла  кранальную прэзентацыю сваёй новай кнігі «Жар-птица» на пляцоўцы Беларускага саюза жанчын.

 

 

На працягу пяці дзён брэсцкія пісьменнікі вельмі актыўна наведвалі сустрэчы, форумы, мерапрыемствы ХХХШ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч пабывала на міжнародным  сімпозіуме «Пісьменнік і час», яркім уражаннем для Ірыны Фаміной і Яўгеніі Пракапчук сталі выступленні ў паэтычным аўтобусе.

 

 

Дарэчы, на працягу ўсіх дзён праходзілі аўограф-сесіі, індывідуальныя прэзентацыі брэсцкіх пісьменнікаў у павільёне Брэсцкай вобласці.  

У наведвальнікаў выставы была магчымасць пагуляць ў інтэлектуальна-краязнаўчыя гульні, якія ладзілі супрацоўнікі  Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага, пазнаёміцца з выцінанкамі Народнага майстра Беларусі Наталлі Кулецкай з Івацэвіччыны, вырабамі паэта-ганчара з в.Гарадная Столінскага раёна Васіля Казачка, выставай кніг, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Брэстчыны,  ды паўдзельнічаць у віктарынах, інтэрактыўных гульнях ад пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзялення.

 

 

Прыемным момантам сталі і ўзнагароды, звязаныя з Брэстчынай і творчасцю нашых пісьменнікаў. Так, у намінацыі «Духоўнасць» рэспубліканскага конурсу «Мастацтва кнігі» выдавецкі дом «Вечерний Гомель-Медиа» заняў другое месца за выданне кнігі Таццяны Канапацкай «Будь же навеки ты с миром повенчана, край православный – моя Лунинетчина», якая выдадзена ў друкарні «ЮСТМАЖ».

 

 

 

У рамках XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша пры ўдзеле Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна і першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах, адбылося ўзнагароджанне ганаровымі граматамі грамадскага савета па маральнасці за працу па захаванню каштоўнасцяў і традыцый беларускага народа. Сярод узнагароджаных  — дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная біліятэчная сістэма Баранавічы» Таццяна Рудкоўская і начальнік аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама Таццяна Лайша. Сардэчна віншуем!

 

 

 

 Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси