Навіны з кніжнай выстаўкі: што цікавіць маленькіх чытачоў?


Навіны з кніжнай выстаўкі: што цікавіць маленькіх чытачоў?

22.03.2026                                                          Новости


На трэці дзень працы ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу пляцоўку пісьменнікаў Міншчыны наведалі самыя маленькія чытачы аднаго са сталічных дзіцячых садкоў. Іх сустрэла “кніжная фея” ў асобе дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.

 

 

Кацярына Станіславаўна ў гульнёвай форме расказала дзецям пра сваіх казачных герояў: Вухуціка, Лісачку-красуню і іншых. Юныя наведвальнікі з зацікаўленасцю слухалі гісторыі пра іх, задавалі розныя пытанні. Напрыканцы сустрэчы кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак ад пісьменніцы.

Дарэчы, К. Хадасевіч-Лісавая перадала ў бібліятэку абласнога аддзялення сваю новую кнігу “Ратавальнік”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Беларусь” у серыі “Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі”.

 

Прэс-служба МАА СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси