Да Тыдня роднай мовы


Да Тыдня роднай мовы

19.02.2026                                                          Новости


У Індустрыяльна-педагагічным каледжы сталіцы адбылася творчая  імпрэза «Родная мова – матчына мова».

Супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, паэтэса Іна Мікалаеўна Фралова пазнаёміла слухачоў з найбольш значнымі мерапрыемствамі аддзялення, распавяла пра творчыя конкурсы Саюза пісьменнікаў. І запрасіла юнакоў і дзяўчат 20 лютага ў Цэнтральную бібліятэку на святочнае ўшанаванне пераможцаў конкурсу сярод маладых паэтаў імя Міколы Маляўкі.

 

 

Іна Мікалаеўна прачытала верш прысвечаны памяці Міколы Маляўкі з новай кнігі «Калі адцвіце ядловец». Распавяла цікавыя звесткі з творчай біяграфіі Яўгеніі Янішчыц, Алеся Пісьмянкова, звярнулася да творчасці гэтых выдатных паэтаў. І прапанавала слухачам прачытаць свае любімыя вершы. Запрасіла навучэнцаў да ўдзелу 19 сакавіка ў «Паэтычных чытаннях», прымеркаваных да Сусветнага дня паэзіі.

 

 

Загадчык дзіцячай бібліятэкі №16 г. Мінска Вольга Іванаўна Ціткова падрыхтавала цікавую віктарыну на веданне вясковага побыту беларусаў, прапанавала паспаборнічаць у валоданні роднай мовы. А таксама дэкламавала вершы Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, Аляксея Пысіна.

Напрыканцы сустрчы разам з Інай Мікалаеўнай выхаванцы каледжа вывучылі верш Алеся Пісьмянкова.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси