17.02.2026 Новости
Брэсцкія пісьменнікі Таццяна Дземідовіч, Ірына Фаміна, Наталля Кандрашук, Васіль Барысюк, Аксана Валуй ў бібліятэцы-філіяле №7 імя Якуба Коласа сустрэліся са сталічнымі прыхільнікамі творчасці і калегамі па пяры з Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргеем Трахімёнкам, Інай Фраловай, Аляксандрам Плавінскім, Вольгай Шпакевіч.


Творчая сустрэча напоўнілася яркімі ўражаннямі, душэўнай цеплынёй, чароўнай мелодыяй вершаў, творчымі гісторыямі і ўспамінамі. Брэсцкія пісьменнікі ў падарунак бібліятэцы пакінулі свае аўтарскія зборнікі, у сваю чаргу Іна Фралова перадала ў дар Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С.Пушкіна кнігу прозы і паэзіі «Калі адцвіце ядловец», Аляксанд Плавінскі для пісьменнікаў Брэста перадаў свае навукова-папулярныя выданні, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны, «Белорусы — народ праведников», «Куропаты. У истоков исторической сенсации».



Напрыканцы імпрэзы госці пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй бібліятэкі.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


