Брэсцкія пісьменнікі выступілі ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Л.М.Талстога ў Мінску


Брэсцкія пісьменнікі выступілі ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Л.М.Талстога ў Мінску

16.02.2026                                                          Новости


У бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстого адбылася літаратурная гасцёўня «Берасцейская скарбонка». У мерапрыемстве прымалі ўдзел члены Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Перад навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа выступілі паэты і празаікі: Таццяна Дземідовіч, Аксана Валуй, Васілій Барысюк, Наталля Кандрашук, Іна Фралова, Сяргей Трахімёнак.

 

 

На працягу сустрэчы прагучалі вершы пра любоў да сваёй зямлі,  народа, роднай мовы. А Мілана Дземідовіч натхнённа выступіла з песнямі на вершы А.Валуй, Н.Кандрашук і І.Фраловай.

Пісьменнікі не толькі пазнаёмілі навучэнцаў са сваімі кнігамі, але і падарылі іх бібліятэцы. Усе прысутныя выказалі шчырыя словы падзякі выступоўцам за іх працу і паспадзяваліся на новыя сустрэчы і новыя ўрокі беларускага  слова.

Па інфармацыі бібліятэкі №1 імя Л.М.Талстога г.Мінска

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси