Стаю на споведзі прад лёсам…


Стаю на споведзі прад лёсам…

09.02.2026                                                          Новости


Напачатку лютага ў сталічнай бібліятэцы №7 адбыўся вечар памяці паэтэсы Вольгі Сакаловай.

Адкрыла мерапрыемства загадчык бібліятэкі Аксана Пятроўна Шваб. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі прэзентацыю і выставу кніг паэтэсы.

Вядучая і арганізатар імпрэзы, супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Мікалаеўна Фралова пазнаёміла слухачоў з біяграфіяй Вольгі Міхайлаўны, звярнулася да творчасці паэтэсы. А таксама распавяла пра найбольш значныя публікацыі ў часопісах і газетах. 

 

 

Пісьменнік Дзмітрый Аляксандравіч Дземідовіч прадставіў да ўвагі відэазапіс Вольгі Сакаловай з “Паэтычных чытанняў”. Распавёў пра доўгія гады творчага сяброўства.

Краязнавец Аляксандр Стэфанавіч Плавінскі згадаў сумесныя “Літаратурныя падарожжы” па Лагойшчыне, Уздзеншчыне і Мядзельшчыне. Згадаў малую радзіму Вольгі Міхайлаўны – Азарычы. І прадставіў дакументальны фільм пра страшэнныя трагічныя падзеі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 

 

Дзіцячая пісьменніца, журналіст Тамара Пятроўна Бунта згадала колішнюю паэтычную публікацыю Вольгі Міхайлаўны ў часопісе “Алеся”, падзялілася ўспамінамі пра сустрэчы ў клубе “Спадарыня”.

Пісьменніца Людміла Рыгораўна Бурдыка распавяла пра грамадскую працу Вольгі Сакаловай. Расказала пра пасяджэнні ў клубе “Натхненне”, кіраўніком якога доўгія гады з’яўлялася Вольга Міхайлаўна.

З цеплынёй і павагай згадвалі Вольгу Міхайлаўну калегі-настаўнікі, блізкія і родныя людзі.

 

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси