«Кабінет пісьменніка» з Міхасём Пазняковым


«Кабінет пісьменніка» з Міхасём Пазняковым

02.02.2026                                                          Новости


24 студзеня адзначыў 75-годдзе вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык, мовазнавец, крытык, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

 

 

Сталічная дзіцячая бібліятэка №2 з задавальненнем запрасіла юбіляра на творчую сустрэчу з вучнямі 4 «А» і 4 «Б» класаў СШ №73. 

Творы Міхася Пазнякова даўно сталі часткай школьнай праграмы і многія з іх перакладзены на шматлікія мовы свету. Пісьменнік шчыра падзяліўся з дзецьмі гісторыямі са свайго дзяцінства, успамінамі пра бацькоў і родныя мясціны, пра тое, як ён старанна вучыўся і рабіў першыя паэтычныя крокі.

 

 

Міхась Паўлавіч пазнаёміў юных чытачоў са сваімі кнігамі: «Пра роднае, дарагое», «Мая цудоўная Радзіма», «Наталенне Радзімай», «Матуля», «Заброддзе», «Хлеб для партызанаў» і іншымі.
Большую ўвагу пісьменнік надаў новым кнігам: «Наш сцяг», «Шануем, любім і ганарымся», «Азбука безопасности в стихах и загадках», «Юным друзьям».

 

 

Дзеці з цікавасцю слухалі выдатнага беларускага майстра слова. Паэзія Міхася Пазнякова заўсёды кранае душу.
З асаблівым задавальненнем вучні адгадвалі загадкі з кнігі «Падарожжа ў краіну загадак».

Вучні задавалі пісьменніку многа пытанняў пра яго творчасць.
Напрыканцы сустрэчы Міхась Пазнякоў падпісаў кнігі ўсім жадаючым і сфатаграфаваўся з дзецьмі. 

Мы выказваем шчырую падзяку Міхасю Паўлавічу Пазнякову за гэтую цёплую сустрэчу, якая падарыла ўсім добры настрой.
Жадаем яму моцнага здароўя, шчасця, творчых поспехаў і новых кніг!

 

Вядучы бібліятэкар Бубнова Сняжана

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси