Творчая споведзь


Творчая споведзь

11.12.2025                                                          Новости


У бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога прайшла творчая сустрэча з паэтам Генрыхам Тарасевічам арганізаваная сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ. Намеснік старшыні МГА СПБ Уладзімір Мазго  сказаў віншавальнае слова і ўручыў юбіляру грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі. Навучэнцам Мінскага дзяржаўнага каледжа інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М.Жыжэля аўтар распавёў пра свае першыя вершы, цярністы шлях да чытача і пра свае адносіны да  сучаснай беларускай літаратуры, а таксама выканаў некалькі сваіх песень пад гітару.

Выступоўца падкрэсліваў, што паважае розныя формы сучаснай паэзіі, аднак аддае перавагу класічным. Асабліва даспадобы строгая рэгламентацыя санетаў з іх лаканізмам, дакладнасцю, эстэтыкай. Нездарма ў творчым асяроддзі лічыцца: добры санет варты цэлай паэмы.

Ён перакананы, што паратунак ад сусветнай злосці ‒ у хрысціянстве, спагадзе, справядлівасці. Гэта і стараецца перадаць у сваіх вершах.Паэт адказаў на шматлікія пытанні ад аўдыторыі, аўтарам найбольш цікавых пытанняў уручыў свае кнігі з дароўчым подпісам.

 

Лола Іназемцава,

загадчык бібліятэкі-філіяла №1 імя

Л. М. Талстога

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси