02.12.2025 Новости
У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася паэтычна-музычная імпрэза "Спявай, гітара звонкая!". Аўтар сцэнарыя і вядучая — мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі Вольга Багушыньска. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя паэты — заслужаны дзеяч культуры Міхась Пазнякоў, Таццяна Жылінская, Аліна Легастаева, Алена Бельская, Святлана Кандрашава, Фёдар Баравой. Перапоўненая зала таксама горача апладзіравала спявачцы Ірыне Сапуновай, вядомаму артысту тэатра і кіно, барду, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатолю Длускаму. Успомніла вядучая імпрэзы і вядомых паэтаў Міколу Шабовіча, Дзмітрыя Пятровіча, Уладзіміра Тулінава, песні на вершы якіх раней нярэдка выконваліся ў Тэатры паэзіі пад гітару.



А завяршылася свята выступленнем вядомага гомельскага барда Сяргея Старыкава, які выканаў песні на свае вершы і папуры песень знакамітых савецкіх бардаў.
Павел Кузьміч
Фота аўтара
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


