28.11.2025 Новости
З удзелам членаў СПБ у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні».
Сярод яе арганізатараў і гасцей нашы сябры і калегі – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аліна Сабуць; вядомы літаратуразнавец, краязнавец з Ліды Алесь Хітрун; доктар філалагічных навук, літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валерый Максімовіч (Мінск) і іншыя.

На адкрыцці юбілейнай, 30-й канферэнцыі выступіла старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Людміла Кебіч. Прывітальнае слова навуковаму форуму даслаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.

Сярод даследчых прац, апублікаваных у выніковым зборніку, – літаратуразнаўчыя артыкулы, прысвечаныя творчасці сучасных пісьменнікаў Прынёманскага краю.

«Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні» традыцыйна з’яўляюцца важнай пляцоўкай для абмену ведамі, умацавання навуковых сувязей і натхнення новых пакаленняў даследчыкаў. Мерапрыемства спрыяе папулярызацыі спадчыны вялікага беларускага паэта і развіццю філалагічнай навукі ў Беларусі.
САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ
Гродзенскае абласное аддзяленне
Некаторыя падрабязнасці паведамляе сайт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


