21.11.2025 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Раіса Раманчук стала вядучай кранальнай сустрэчы ў Цэнтральнай бiблiятэцы імя Янкі Купалы ў Мінску. Тут адбыўся аўтарскі творчы вечар Аліны Галіцкай з аграгарадка Русіно "Все начинается с любви".
Алiна Галiцкая – аўтар-выканаўца, мае больш за 20 уласных песень. Акрамя таго, выконвае яна і песні на словы Раiсы Раманчук, Тамары Кавальчук, Сафii Клiмец, Ларысы Глеб, Тонi Аўчыннiкавай, Тонi Сасiм, Юры Мазалевiча i iншых творцаў.

Алiна Галiцкая – член лiтаратурна-музычнай гасцёўнi "Крынiца" пры Баранавiцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, скончыла магiстратуру. Яна самастойна манцiруе прыгожыя клiпы, пiша шчырыя, пранікнёныя творы, прыгожа малюе, напявае мелодыі да песень, а аранжыроўкі робiць прафесійны музыкант Васiль Бурак.
Сям'я Алiны Аляксандраўны вельмі творчая і таленавітая. У яе чацвёра дзетак, і яны хораша спяваюць, малююць, пiшуць вершы (дарэчы, у калектыўны зборнік паэзіі i прозы "СТРОКИ", якi штогод выходзіць у выдаветстве, а рыхтуюць яго ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, увайшлі вершы не толькі самой Алiны Аляксандраўны, але і яе дачкi Ганны, сына Косціка).
Сёння ў выдавецтве рыхтуецца да друку зборнік вершаў Аліна Галіцкай "Всё начинается с любви".
Творчую сустрэчу з пісьменніцай адкрыла загадчык аддзела iнфармацыi Наталля Камароўская. У ёй прыняў удзел гурт КАS (Алiна Аляксандраўна разам з ім выканала песню "Дзякуй"), а таксама свае творы чыталi члены "Крынiцы" Алег Комлеў, Ларыса Глеб, Раiса Раманчук i Юра Мазалевiч.

Не толькі песнi, але i вершы Алiны Галіцкай, якiя яна чытала пад музыку, уразiлi слухачоў, аб чым сведчылi слёзы, якiя блiшчэлi на вачах.
За пультам працавала дачушка Алiны Аляксандраўны – Кацярына Галiцкая.
Аўтарка падарыла памятныя падарункі удзельнікам вечарыны i кiраўнiку "ЛІТЭРЫ" Таiсе Чэмко.
Два уласныя зборнікі паэзіі перадала ў дар сталiчнай бiблiятэцы Сафiя Клiмец (прагучала песня на яе словы ў выкананні Алiны Галiцкай). А Раiса Раманчук падарыла ўласныя кнiжачкi для маленькiх чытачоў.

Кiраўнiк клуба "Пазiтыў" падарыў "Крынiцы" прыгожы фотаальбом аб незабыўнай сустрэчы ў Завоссi летам, на Радзiме Адама Мiцкевiча.
Дзякуючы Андрэю Качаноўскаму былі зроблены цудоўныя фотаздымкі на памяць.
Сустрэча атрымалася цёплай, сардэчнай, шчырай.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


