Саюзнай дзяржаве прысвячаецца


Саюзнай дзяржаве прысвячаецца

15.11.2025                                                          Новости


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе літаратурны конкурс “Славянскі калейдаскоп”, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

 
Суарганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Таварыства дружбы “Беларусь – Расія” і Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Наша Русь” пры падтрымцы Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.

 
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу творчай моладзі да гераічнага мінулага Беларусі і Расіі, да мірнага, стваральнага жыцця і супрацоўніцтва, да развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, супрацьдзеянне фальсіфікацыі гістарычных падзей, вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне пачуцця патрыятызму ў сучаснікаў, пачуцця еднасці народаў Саюзнай дзяржавы, выяўленне і заахвочванне таленавітай моладзі.

 
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Творчыя работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах. У наступных намінацыях:
- Паэзія (2-3 вершы).
- Проза (апавяданне, навела, эсэ, абразок).
- Публіцыстыка (нарыс, артыкул, інтэрв’ю, рэпартаж).

 
Конкурсныя творы даслаць на электронную пошту mgo-oo-spb@mail.ru да 10 сакавіка 2026 года.
Удзельнікі ўказваюць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, тэлефон, дату нараджэння, месца вучобы або працы.
Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі ў пачатку красавіка 2025 года на літаратурным свяце, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

 
Лаўрэтарам уручаюцца дыплом і падарункі.
Лепшыя творы будуць прапанаваны да друку.

Міхась Пазнякоў, старшыня МГА СПБ,
старшыня Таварыства дружбы “Беларусь ‒ Расія”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси