27.10.2025 Новости
23 і 24 кастрычніка ў Мінску былі падведзеныя вынікі міжнароднага конкурса гісторыка-патрыятычных п’ес "З любоўю да Бацькаўшчыны", арганізаванага Гільдыяй драматургаў Расіі пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі.

На сцэне Дома літаратара адбыліся чытанні п’ес, якія набралі найбольшую колькасць галасоў экспертнага журы: беларускага драматурга Фёдара Палачаніна "Найярчэйшая зорка", расійскіх творцаў — Алены Радчанкі "Бімба хоча жыць", Вольгі Мілаванавай "Чараванае кола", Дзмітрыя Бачарова "Смаргонь" ды Малікі Ікрамавай "Калі вернуцца галубы".

У чытках бралі ўдзел артысты Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра і Тэатра на Нямізе, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Аўтары п’ес, якія прысутнічалі на чытках, пасля ўдзельнічалі ў абмеркаваннях, адказвалі на пытанні артыстаў і дзяліліся ўражаннямі.
Акрамя таго, члены расійскай дэлегацыі наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Як адзначылі Таццяна Сівец і Наталля Шор, супрацоўніцтва Секцыі драматургіі СПБ з Гільдыяй драматургаў Расіі будзе мець працяг.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


