18.10.2025 Новости
14 кастрычніка ў публічнай бібліятэцы № 7 г. Мінска адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці.

Перад усім прагучалі цымбалы. Некалькі лірычных кампазіцый выканалі выхаванцы музычнай школы №3 імя Шапэна.
Паэты Зміцер Дземідовіч, Уладзімір Мазго, Андрэй Скарынкін і Іна Фралова чыталі вершы, прысвечаныя матулі і старэйшай жанчыне сям’і – бабулі. А таксама згадвалі ўрокі дабрыні, спагады, моўнай чысціні сваіх самых блізкіх людзей.


Падрыхтавала і правяла літаратурнае свята супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення, паэтэса Іна Фралова.
Шматлікія слухачы актыўна ўключыліся ў размову і з кранальнай цеплынёй згадвалі сваіх матуль.

Закончыла літаратурна-музычнае свята шчырае віншаванне загадчыка бібліятэкі Аксаны Пятроўны Шваб.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


