1 красавіка 2011 года ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна (Мінск, вул.Гікалы, 4) адбудзецца свята гумару, якое праводзіць Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У праграме – выступленні вядомых беларускіх гумарыстаў, парадыстаў, сатырыкаў.
Пачатак – у 17:00.
Уваход свабодны.
5 красавіка 2011 года ў Доме літаратара (Мінск, вул.Фрунзе, д.5) адбудзецца свята гумару з удзелам вядомых гумарыстаў, сатырыкаў, парадыстаў і артыстаў тэатра “Хрыстафор”.
Пачатак – у 18:00.
6 красавіка 2011 года ў бібліятэцы №4 (Мінск, вул.Жукоўскага, д.9, к.1) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Міхасём Башлаковым.
Пачатак – у 14:30.
Уваход свабодны.
12 красавіка 2011 года ў 19:00 у Доме літаратара (Мінск, вул.Фрунзе, 5) адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў “Дзве душы” члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгі Коваль.
У праграме будуць гучаць вершы аўтара, беларускія песні ў выкананні Любові Малінінай, Юрыя Родзіна, Паліны Вілавай. Вечар аб’яднае аўтарскую паэзію, музыку і танцы.
Уваход свабодны.