Все новости
Ва ўтульнай зале мінскай гарадской бібліятэкі №5 прайшла прэзентацыя новай кнігі “Званы часу” вядомага паэта і празаіка, а яшчэ і мастака Сяргея Давідовіча. Вельмі пранікнёна гучалі вершы ў выкананні аўтара і народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч. Творца адказаў на пытанні слухачоў, падарыў свае кнігі з аўтографам. Прысутныя азнаёміліся таксама з выстаўкай мастацкіх твораў С. Давідовіча.
У вялікай зале Дома літаратара прайшоў творчы вечар, прысвечаны памяці паэтэсы Алены Пяхоты. Яго арганізавалі Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Мінскае гарадское аддзяленне Беларускага саюза музыкальных дзеячаў. Успамінамі пра Алену Ануфрыеўну Пяхоту, якая доўгі час працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, выдавецтве “Універсітэцкае”, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, падзяліліся старшыня МГА СПБ пісьменнік Міхась Пазнякоў, мастак Генадзь Пяхота. На вечары прагучала нямала вершаў Алены Пяхоты ў выкананні артысткі Вольгі Багушыньскай. Слухачы горача апладзіравалі таксама майстэрству лаўрэата міжнароднага фестывалю імя А.Герман Надзеі Броньскай, удзельніка міжнародных фестываляў “Славянскі базар” кампазітара, гітарыста і спевака Аляксея Скрыпніка, кампазітара, гітарыста і спевака Сяргея Міклашэўскага, удзельніцы міжнароднага конкурсу “Расійская рамансіяда” Таццяны Бандарэнка. У іх выкананні прагучалі песні на словы Мікалая Рубцова, Уладзіміра Маякоўскага, Яўгеніі Янішчыц, Льва Ашаніна і іншых паэтаў.
Газета “Літаратура і мастацтва” – летапісец літаратурнага жыцця краіны, таму перад ёю стаяць важныя і цікавыя задачы: як можна шырэй і больш аб’ектыўна паказваць адметнасць літаратурнага працэсу, перадаваць багатую палітру культурнага жыцця, уздымаць надзенныя пытанні і праблемы, што ўзнікаюць перад творцамі. Прыемна, калі штотыднёвік акрыляе, падтрымлівае новыя зорачкі на небасхіле нашага прыгожага пісьменства. Выдатна, калі будзіць увагу і павагу да найкаштоўнага нацыянальнага багацця – роднай мовы. Рады плённаму супрацоўніцтву з прэстыжным выданнем. Кожнай пятнічнай раніцай спяшаюся адкрыць паштовую скрыню, каб узяць у рукі свежы нумар “ЛіМа”, разгарнуць яго і адразу паглыбіцца ў жывое, узнёслае, чароўнае, хвалюючае, пранікнёнае, шчырае Слова. Віншую ўсіх супрацоўнікаў, аўтараў і чытачоў “Літаратуры і мастацтва” з юбілеем і жадаю вернасці выданню, новых творчых удач, цікавых задумак і незвычайных адкрыццяў.
Белорусская литература переживает непростой период своей истории. Говорят об этом много, много внимания акцентируют на помощи молодым белорусским авторам, да вот только такое чувство, что ничего не меняется – современных писателей или ругают, или ничего не говорят вообще. Вот и 2012 год объявлен Годом книги. Казалось бы, литературе всё внимание, а такое ощущение, что постоянно чего-то не хватает. В чём дело? Нет тем? Нет талантов? Нужны новые подходы? В чём основные проблемы молодых авторов и белорусской литературы в целом? Об этом и не только мы решили поговорить с председателем правления Союза писателей Беларуси Николаем Чергинцом.
В рамках Пушкинских дней в гимназии №3 были подведены итоги традиционного городского поэтического конкурса «Души прекрасные порывы», который проводится совместно с Витебским областным отделением Союза писателей Беларуси. Председатель Витебского областного отделения Тамара Краснова-Гусаченко провела для учащихся удивительно интересный, яркий урок, посвященный творчеству Пушкина, рассказав ребятам интересные факты из жизни поэта. Тамара Ивановна прочла свои новые произведения, начинающие авторы поделились своими стихотворениями.
З нагоды 70-годдзя з дня нараджэння кінарэжысёра, мастака, пісьменніка Дзмітрыя Міхлеева ў музеі гісторыі беларускага кіно прайшоў яго творчы вечар. Ён быў арганізаваны Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ва ўтульнай зале музея кіно сабраліся родныя і блізкія юбіляра, сябры і яго калегі. Як водзіцца былі і віншаванні і цёплыя словы ў адрас юбіляра. Дэманстраваліся дакументальныя стужкі – рэжысёрскія работы Д. Міхлеева: “Косава”, “Штрых-пункцір” (пра народнага артыста СССР і Рэспублікі Беларусь Г. С. Аўсяннікава), кліп-балада “Званічка” (з удзелам вакальнай групы “Чысты голас”), “Дарогі жыцця” (пра народнага артыста Беларусі, кампазітара Л. К. Захлеўнага).
Международная деятельность
Архив
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728291234