Архив за 22.02.2012

Ва ўтульнай зале мінскай гарадской бібліятэкі №5 прайшла прэзентацыя новай кнігі “Званы часу” вядомага паэта і празаіка, а яшчэ і мастака Сяргея Давідовіча. Вельмі пранікнёна гучалі вершы ў выкананні аўтара і народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч. Творца адказаў на пытанні слухачоў, падарыў свае кнігі з аўтографам. Прысутныя азнаёміліся таксама з выстаўкай мастацкіх твораў С. Давідовіча.

У вялікай зале Дома літаратара прайшоў творчы вечар, прысвечаны памяці паэтэсы Алены Пяхоты. Яго арганізавалі Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Мінскае гарадское аддзяленне Беларускага саюза музыкальных дзеячаў. Успамінамі пра Алену Ануфрыеўну Пяхоту, якая доўгі час працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі, выдавецтве “Універсітэцкае”, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі, падзяліліся старшыня МГА СПБ пісьменнік Міхась Пазнякоў, мастак Генадзь Пяхота. На вечары прагучала нямала вершаў Алены Пяхоты ў выкананні артысткі Вольгі Багушыньскай. Слухачы горача апладзіравалі таксама майстэрству лаўрэата міжнароднага фестывалю імя А.Герман Надзеі Броньскай, удзельніка міжнародных фестываляў “Славянскі базар” кампазітара, гітарыста і спевака Аляксея Скрыпніка, кампазітара, гітарыста і спевака Сяргея Міклашэўскага, удзельніцы міжнароднага конкурсу “Расійская рамансіяда” Таццяны Бандарэнка. У іх выкананні прагучалі песні на словы Мікалая Рубцова, Уладзіміра Маякоўскага, Яўгеніі Янішчыц, Льва Ашаніна і іншых паэтаў.

Газета “Літаратура і мастацтва” – летапісец літаратурнага жыцця краіны, таму перад ёю стаяць важныя і цікавыя задачы: як можна шырэй і больш аб’ектыўна паказваць адметнасць літаратурнага працэсу, перадаваць багатую палітру культурнага жыцця, уздымаць надзенныя пытанні і праблемы, што ўзнікаюць перад творцамі. Прыемна, калі штотыднёвік акрыляе, падтрымлівае новыя зорачкі на небасхіле нашага прыгожага пісьменства. Выдатна, калі будзіць увагу і павагу да найкаштоўнага нацыянальнага багацця – роднай мовы. Рады плённаму супрацоўніцтву з прэстыжным выданнем. Кожнай пятнічнай раніцай спяшаюся адкрыць паштовую скрыню, каб узяць у рукі свежы нумар “ЛіМа”, разгарнуць яго і адразу паглыбіцца ў жывое, узнёслае, чароўнае, хвалюючае, пранікнёнае, шчырае Слова. Віншую ўсіх супрацоўнікаў, аўтараў і чытачоў “Літаратуры і мастацтва” з юбілеем і жадаю вернасці выданню, новых творчых удач, цікавых задумак і незвычайных адкрыццяў.

Международная деятельность
Архив
пндвтрсрдчтвптнсбтвск
303112345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728291234