Мінскае гарадское аддзяленне СПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе


Мінскае гарадское аддзяленне СПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе

Палажэнне

аб літаратурным конкурсе на лепшы твор, прысвечаны 75-годдзю вызвалення г. Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  “Табой ганаруся, сталіца!”

Конкурс праводзіцца Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці  “БелБрэнд”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні, студэнты, моладзь ад 12 да 25 гадоў.

На разгляд прымаюцца творы шырокай тэматыкі: прысвечаныя як мінуламу, так і сягонняшняму дню сталіцы Беларусі, яе гісторыі, мужнасці абаронцаў і вызваліцеляў, мірнаму часу, стваральнай працы, будучыні нашага горада. А таксама творы аб сяброўстве, супрацоўніцтве з іншымі гарадамі замежных краін, аб прыгажосці Мінска, яго парках і скверах, музеях і палацах, аб яго знакамітых жыхарах. Аб жыцці, вучобе і марах юных мінчан.

Конкурс праводзіцца да 1 мая 2019 года.

Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаць на адрас: 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, пакой 308. МГА СПБ. На конкурс. Або на электронную пошту: mgo-oo-spb@mail.ru

Работы канкурсантаў на беларускай ці рускай мовах (вершы, празаічныя замалеўкі, апавяданні, эсэ, нарысы) павінны быць самастойнымі, аўтарскімі.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на ўрачыстым творчым свяце. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы, памятныя сувеніры і падарункі. Лепшыя творы будуць выдадзены ў калектыўным зборніку.

Тэлефоны для даведак: 335-28-18; 392-59-06; 392-59-07.