01.10.2026 Новости
Мінскі гарадскі тэатр паэзіі "Ад сэрца да сэрца" пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адкрыў новы ХІ - ты тэатральны сезон. У адкрыцці прынялі ўдзел намеснік дырэктара бібліятэкі Вікторыя Мікалаеўна Забалоцец, дырэктар Тэатра паэзіі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў і мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Пятроўна Багушыньска. Пасля адкрыцця чарговага тэатральнага сезону адбылася прэзентацыя новай кнігі вершаў Міхася Пазнякова "Радзімы вечнае святло", якая выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў серыі "Нацыянальная літаратурная прэмія". Правялі прэзентацыю Міхась Пазнякоў і Вольга Багушыньска. Прагучалі вершы паэта ў выкананні аўтара, Вольгі Багушыньскай, паэтэс Алены Бельскай, Аліны Легастаевай, рэжысёра і артысткі Тэатра паэзіі Святланы Яфрэмавай, сцэнарыста і рэжысёра Тэатра паэзіі Ганны Красоўскай, старшага выкладчыка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Веранікі Каламійцавай, студэнткі з Камеруна Мгеты Камагу Мілены, вучаніцы СШ №92 г. Мінска Марыны Пляшковай. Песні на вершы Міхася Пазнякова прагучалі ў выкананні паэтэсы, барда і спявачкі Таццяны Жылінскай, сувораўца Несцера Каламійцава, спевака, лаўрэата міжнародных фестываляў Аляксандра Валодчанкі і народнага артыста Беларусі, знакамітага кампазітара, члена СПБ Эдуарда Ханка.





Павел Кузьміч.
Фота аўтара.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


