01.10.2026 Новости
У сталічнай публічнай бібліятэцы нумар 1 імя Л. М. Талстога адбылася творчая сустрэча з вядомай ліпецкай журналісткай, кіраўніком творчага праекта "ИМЯ ОБЪЕДИНЯЮЩЕЕ" Галінай Віктараўнай Кісловай. У межах гэтага праекта аб"яўлены творчы конкурс "МНЕ БЫ КРЫЛЬЯ", прысвечаны памяці паэта-франтавіка, члена Саюза пісьменнікаў Расіі Барыса Котава. У конкурсе, які падтрыманы Мінскім гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, прымаюць удзел і беларускія творцы, артысты і журналісты. Пра жыццё і творчасць Барыса Котава, які загінуў у 1943 годзе, змагаючыся супраць фашыстаў, расказала ліпецкая госця, работнік культуры Вера Мікалаеўна Печурова. Яна ж з"яўляецца ўкладальнікам і рэдактарам кнігі Барыса Котава "Мне бы крылья...", што пабачыла свет у Ліпецку (Расія).

У мерапрыемстве, наладжаным сталічным аддзяленнем СПБ, прыняў удзел і выступіў старшыня МГА СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. Дарэчы, гэта ўжо не першая сумесная акцыя МГА СПБ з ліпецкімі калегамі, журналістамі і работнікамі культуры. Штогод праводзіцца сумесны фестываль беларускай і рускай літаратуры і культуры, выходзяць сумесныя калектыўныя зборнікі, прысвечаныя знамянальным датам, класікам беларускай і рускай літаратуры. Адзін з такіх праектаў ‒ зборнік паэзіі і прозы "Русь и Белая Русь ‒ едины", падтрыманы Прэзідэнцкім фондам культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі.


Павел Кузьміч.
Фота аўтара.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


