01.10.2026 Новости
Бібліятэка №5 і бібліятэка сярэдняй школы №84 ужо некалькі гадоў плённа супрацоўнічаюць і арганізоўваюць для навучэнцаў цікавыя сустрэчы з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі. Нядаўна ў госці да вучняў чацвёртага класа яны запрасілі Мазго Уладзіміра Мінавіча, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, намеснніка старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра сябе і сваю творчасць. Разам з аўтарам вучні адправіліся ў цікавае падарожжа па старонках яго кніг.


Мерапрыемства вельмі спадабалася школьнікам. Напрыканцы сустрэчы яны фатаграфаваліся з Уладзімірам Мінавічам на памяць і бралі ў яго аўтографы.
Наталля Слушко,
супрацоўніца бібліятэкі №5
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


