Тварыць новы дзень


Тварыць новы дзень

30.09.2026                                                          Новости


У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча Таццяны Дземідовіч  з 9-класнікамі СШ №15. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення распавяла пра рэалізацыю творчых магчамасцяў  моладдзі ў рамках дзеяння Саюза пісьменнікаў Беларусі, пазнаёміла з часопісамі «Бярозка», «Маладосць», «Астрамечаўскі рукапіс», дзе ёсць спецыяальная рубрыка для дэбютных публікацый юных паэтаў і празаікаў «Маладое дрэва». Юнакі праглядзелі  відэа-прэзентацыю, прысвечаную першаму Форуму маладых літаратараў у Мінску, і  конкурсам чытальнікаў «Жывая класіка» і «Зорны спеў». У жывой гутарцы школьнікі цікавіліся творчымі шляхамі Таццяны Дземідовіч, пыталіся, як нараджаюцца кнігі і дзе можна знайсці сюжэты і тэмы для напісання мастацкіх твораў.

 

 

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси