Фестываль аб’ядноўвае


Фестываль аб’ядноўвае

28.09.2026                                                          Новости


У Доме літаратара ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё IΧ міжнароднага паэтычна-музычнага фестывалю “Славянскае слова”. Адным з заснавальнікаў яго з 2026 года з’яўляецца Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сярод заснавальнікаў ‒ Маскоўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Расіі і Міжнародны Саюз пісьменнікаў імя Кірыла і Мяфодзія. У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел страшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў і член Саюза пісьменнікаў Расіі, заслужаны дзеяч культуры Расійскай Федэрацыі Алена Асатурава. Выступілі таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Богдан, Тамара Кавальчук, паэтэса з Армавіра Таццяна Лапаціна і празаік з Масквы Ірына Блажэнава. Дарэчы, пісьменніца Галіна Богдан  была ўзнагароджана медалём за актыўную працу па патрятычным выхаванні школьнікаў. Госці азнаёміліся з Домам літаратара, работай Саюза пісьменнікаў Беларусі. Алена Асатурава сустрэлася з першым намеснікам старшыні СПБ Аленай Стэльмах, якая падказала скіраваць творчыя намаганні калег на паглыбленне супрацоўніцтва ў межах Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

 

 

 

 

 

 

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси