“Жывое слова добрай кнігі”


“Жывое слова добрай кнігі”

28.09.2026                                                          Новости


Бібліятэка №5 і бібліятэка сярэдняй школы №84 ужо некалькі гадоў плённа супрацоўнічаюць і арганізоўваюць для навучэнцаў цікавыя сустрэчы з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі. 23 верасня ў госці да вучняў чацвёртага класа яны запрасілі  Мазго Уладзіміра Мінавіча, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра сябе і сваю творчасць. Разам з аўтарам вучні адправіліся ў  цікавае падарожжа па старонках яго кніг.

 

 

Мерапрыемства вельмі спадабалася школьнікам. Напрыканцы сустрэчы яны фатаграфаваліся з Уладзімірам Мінавічам на памяць і бралі ў  яго аўтографы.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси