Тамара Мазур: пісьменніца на «Кніжнай паляне»


Тамара Мазур: пісьменніца на «Кніжнай паляне»

08.07.2025                                                          Новости


СКІДЗЕЛЬ. Падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь член СПБ, лаўрэат Абласнога літаратурнага конкурсу імя Максіма Багдановіча, паэтэса, публіцыст Тамара МАЗУР прадставіла свае новыя выданні ў горадзе-спадарожніку.

 

Падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь многіх скідзельцаў уразіла “Кніжная паляна” пасярод Цэнтральнага сквера, адмыслова падрыхтаваная супрацоўнікамі Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра і Скідзельскай бібліятэкі сямейнага чытання.

 

Як магнітам, прыцягвалі да сябе стыльныя фотазоны і дываны на газонах, дзе можна было расфарбаваць вялікія контурныя малюнкі з вядомымі героямі кніг, запоўніць красворд “Мая Беларусь” і напісаць сваё любімае слова па-беларуску. На адным са стэндаў чытачы маглі скапіраваць бібліятэчныя QR-коды, а на другім – пагартаць унікальныя выданні пра сімвалы Беларусі.

 

 

Побач адбылася прэзентацыя дзвюх новых выданняў скідзельскага аўтара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Мазур. Кнігі былі прадстаўлены на стэндзе пад назвай “Беларусь мая сінявокая!”. Нядаўна стала вядома, што яе паэтычны зборнік “Васількі на світанні” прайшоў адбор для разгляду на Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь. Другая ж кніга пад назвай “Скідзель. Алфавітныя прыпынкі ў горадзе-спадарожніку Гродна” выйшла ў свет літаральна на днях і ў Дзень Незалежнасці таксама была падораная Скідзельскай бібліятэцы сямейнага чытання. Гэта ўнікальны  краязнаўча-паэтычны праваднік для падлеткаў, дзе кожны прыпынак – літара, з якой пачынаецца назва скідзельскай славутасці. 55 вершаў і фотаздымкаў з гэтай кнігі Тамара Мазур змясціла на святочных паштоўках, выбраць якія на свій густ мог кожны, хто прадэманстраваў выразнае чытанне вершаў па-беларуску.

 

 

У літаратурнай праграме з задавальненнем паўдзельнічалі і студэнты спецыяльнасці “Беларускаая філалогя” ГрДУ імя Янкі Купалы, якія прыехалі ў Скідзель праходзіць азнаямляльна-краязнаўчую практыку пад кіраўніцтвам кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Руслана Казлоўскага і Аліны Сабуць. На “Кніжнай паляне” ў Скідзелі госці пазнаёміліся  і з мясцовымі краязнаўцамі, якія падказалі цікавыя адрасы для папаўнення ведаў пра нашу культурную спадчыну.

 

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси