Пасяджэнне клуба «ПаэтыКо»


Пасяджэнне клуба «ПаэтыКо»

08.07.2025                                                          Новости


У чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы пад кіраўніцтвам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Кандрашук прайшло пасяджэнне літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які дзейнічае пры Брэсцкім абласным аддзяленні СПБ.

Прысутныя чыталі вершы і прозу, у тым ліку напісаныя ў якасці хатняга задання (апісанне з’явы прыроды, пры гэтым сама з’ява не называлася). На ўроку па вершаскладанні разглядаліся незвычайныя спосабы рыфмоўкі строф.

Разынкай сустрэчы стала віншаванне з юбілеем Надзеі Момлік.

 

Ніна Пятроўская

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси