Музычны сюрпрыз для паэта


Музычны сюрпрыз для паэта

08.07.2025                                                          Новости


Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кабрынчанка Наталля Ніжнік (Кандрашук) прыняла ўдзел у фестывалі «Кампазітар і паэт, праслаўляйце Бога!», які адбыўся ў пасёлку Садовы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З усёй Беларусі і нават з-за яе меж з’ехаліся творцы, каб сваімі талентамі ўславіць Госпада.

Паэтэса падзялілася з прысутнымі вершамі духоўнай тэматыкі і прэзентавала кнігі «Благодарю, Господь!» і «Свет нельзя утаить». Нечаканым сюрпрызам для Наталлі стала выкананне мінскім вакальным гуртом «Віфлеем» песні на яе словы «Когда устал», аўтар музыкі – кіраўнік гурта Святлана Доўжык.

У фестывалі брала ўдзел і паэтэса з Кобрына Марына Міхалюк – член літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які дзейнічае пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна таксама прэзентавала свае паэтычныя кнігі і прачытала вершы.

 

Ніна Пятроўская

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси