08.07.2025 Новости
5 ліпеня аграгарадок Александрыя на беразе Дняпра зноў стаў цэнтрам самага масавага народнага гуляння і месцам грандыёзнай дэманстрацыі беларускай гасціннасці і народнага каларыту, дзе ў шаснаццаты раз прайшоў фестываль “Купалле” (Александрыя збірае сяброў).


У гэтым годзе асноўнымі тэмамі свята сталі 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адзінства народаў Беларусі і Расіі і тэма традыцыйных сямейных і агульначалавечых каштоўнасцей.



Пісьменнікі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі сёлета зноў сталі неад'емнай часткай гэтага сапраўды ўсенароднага яскравага і маштабнага свята. На пляцоўцы Белпошты, як дарэчы і на іншых пляцоўках, было шматлюдна. Тут гасцей свята сваімі вершамі сустракалі Алесь Казека і Святлана Цмугунова.


Юныя аматары літаратуры змаглі набыць кнігі з аўтографам дзіцячых пісьменніц Алены Курэк і Наталлі Ніканчук.
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


