Анатоль Бензярук прыняў удзел у падпісной кампаніі і расказаў пра літстаронку «Плынь»


Анатоль Бензярук прыняў удзел у падпісной кампаніі і расказаў пра літстаронку «Плынь»

05.07.2025                                                          Новости


У апошнія чэрвеньскія дні было людна ў паштовым аддзяленні «Жабінка 1». Гэта і нядзіўна – многія жыхары горада-спадарожніка спяшаліся працягнуць падпіску на перыядычныя выданні, перш за ўсё раённае выданне «Жабінка актуальна» і абласную газету «Заря».

 

У падпісной кампаніі актыўны ўдзел прыняў пісьменнік і журналіст, аўтар кнігі «Галавасек» Анатоль Бензярук. Анатоль Расціслававіч расказаў пра сваю кнігу, што выйшла ў свет у канцы 2023 года і карыстаецца вялікім попытам сярод землякоў, якія цікавяцца гісторыяй вёскі Драмлёва, знішчанай карнікамі 11 верасня 1942 года.

 

Асобна пісьменнік распавёў пра літаратурную старонку «Плынь», якая выдаецца ў жабінкаўскай раённай газеце з 1967 года. За гэты час «Плынь» стала творчай пляцоўкай для больш чым 200 паэтаў і празаікаў Брэстчыны, найпершы тых, хто звязаны сваімі біяграфіямі з жабінкаўскім краем. Літстаронка дасюль мае сваіх прыхільнікаў і карыстаецца попытам у чытачоў розных узростаў і пакаленняў.

 


Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси