05.07.2025 Новости
1 ліпеня адбылося “Літаратурнае падарожжа” на Маладзечаншчыну. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня вызвалення горада Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад усім творчы дэсант прыняў запрашэнне Чысцінскай раённай бібліятэкі, дзе іх чакалі выхаванцы дзіцячага сада і супрацоўнікі дашкольных устаноў г.п. Чысць і Краснае. У прывітальным слове дырэктар Маладзечненскай цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Марыя Яўгенаўна Стасяловіч павіншавала прысутных з надыходзячым святам, а таксама распавяла пра ўзрастаючы аўтарытэт кнігі і важнасць сямейнага чытання.
Супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменніца Іна Фралова перадала ў дарунак бібліятэцы кнігі з аўтарскім подпісам калег па пяры. Пасля прадставіла чытанку “Сланечнік”, пазнаёміла з біяграфіямі некаторых аўтараў кніжнага выдання. Прэзентавала свае ўласныя кнігі “Самы лепшы дзень” і “Залатыя рыбкі”, а таксама прапанавала дзецям і дарослым вясёлыя гульні-практыкавані.

Дзіцячая пісьменніца Алена Лемеш зрабілі кароткі экскурс па старонках сваёй першай, дэбютнай кнігі і правяла з дашкольнікамі цікавую дыдактычную гульню. З цікавасцю дашкольнікі слухалі выдаўца і дзіцячага пісьменніка Міхаіла Дзеравянкі. Самыя ўважлівыя і дапытлівыя атрымалі ў падарунак ад аўтара часопісы. Журналіст і пісьменніца Кацярына Роўда прачытала вершы пра матулю і малую радзіму.
Далей творцы на чале з Марыяй Яўгенаўнай Стасяловіч усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі Максіму Багдановічу і правялі Паэтычныя чытанні.
Пасля ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу “Шталаг -342” краязнавец Аляксандр Плавінскі пазнаёміў пісьменнікаў з архіўнымі зветкамі пра арганізацыю работы аднаго з буйнейшых на беларускай зямлі лагераў смерці, распавёў пра лёсы некаторых вязняў.
Фінальнай кропкай “Літаратурнага падарожа” было літаратурна-музычнае мерапрыемства для педагагічных работнікаў у канферэнц-зале Цэнтральнай бібліятэкі Маладзечна. У першай частцы бралі слова пісьменнікі Міхаіл Дзеравяка, Алена Лемеш, Кацярына Роўда і Іна Фралова, у другой – Аляксандр Плавінскі зрабіў даклад “Генацыд беларускага народа. Шталаг 342”.
Правяла “Літаратурнае падарожжа” пісьменніца Іна Фралова.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


