З юбілеем!


3-га ліпеня свой 65-гадовы юбілей сустракае вядомы беларускі літаратуразнаўца і літаратурны крытык, кандыдат філалагічных навук Мікола Мікуліч.

03.07.2025                                                          З юбілеем!


3-га ліпеня свой 65-гадовы юбілей сустракае вядомы беларускі літаратуразнаўца і літаратурны крытык, кандыдат філалагічных навук Мікола Мікуліч.

Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся ў вёсцы Закальное Любанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1982), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1986). Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. З 2009 года ‒ загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Аўтар каля 500 навуковых работ, у тым ліку 18 кніг і брашур. Сярод іх ‒ “Максім Танк і сучасная беларуская лірыка” (1994), “На зломе часу” (1995), “Пошук вядзе ў глыбіню” (1998), “Краса, і праўда, і змаганне” (2002), “Максім Танк: асоба, паэзія, лёс” (2023) і інш.

Мікола Мікуліч ‒ лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2024) і інш.

Калегі па творчасці віншуюць шаноўнага Мікалая Уладзіміравіча з высокім юбілеем, жадаюць моцнага здароўя і творчага даўгалецця!

 

                                                                               

                                                               Прэзідыум ГА СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси