Віншуем пераможцаў трэцяга рэспубліканскага конкурсу «Папяровы бусел-2024»


 Віншуем пераможцаў трэцяга рэспубліканскага  конкурсу «Папяровы бусел-2024»

15.03.2025                                                          Новости


«Задумайся над сур’ёзным і ўсміхніся жарту. І ў  жарце адшукай сур’ёзнае, а ў сур’ёзным – цень усмешкі». Менавіта такую параду даў нашчадкам выдатны пісьменнік Уладзімір Караткевіч. Падчас XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша   падведзены вынікі трэцяга рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел». Яго фундатарамі сталі Саюз пісьменнікаў Беларусі і газета «Літаратура і мастацтва». Ідэя стварэння конкурсу і ажыццяўленне цудоўных палётаў у свет баек, пародый, гумарыстычных вершаў і апавяданняў належыць членам Брэсцкага абласнога аддзялення Саюз пісьменнікаў Беларусі. На конкурс паступіла ажно 569 твораў ад 253 аўтараў з усіх куткоў Беларусі. Таму ўявіце, наколькі няпростай была праца журы. У выніку пераможцамі ў розных намінацыях сталі 13 аўтараў!!!

Карнаухава Ірына    Аляксандраўна г.п. Мачулішчы Мінскай вобласці – пераможца ў намінацыі «Лепшыя жаночыя вобразы у гумарыстычным творы»

 Кісель Алена Уладзіміраўна г. Магілёў пераможца ў намінацыі «Лепшы гумарыстычны верш»

Шастакоў Максім Яўгенавіч г.Гомель пераможца ў намінацыі «Лепшы фантасмагарычны гумарыстычны твор»

Шастакова Наталля Сямёнаўна г.Гомель пераможца ў намінацыі «Лепшая медыцынская гісторыя»

Бычкоўскі Веніямін Мікалаевіч, в.Бабровічы Івацэвіцкі раён пераможца ў намінацыі «Мудрасць з усмешкай. Гумарыстычная казка»

Кебіч Людміла Антонаўна, г. Гродна пераможца ў намінацыі «Жыццёвыя гісторыі»

Куц Уладзімір  Сямёнавіч  в. Чабаны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, пераможца ў намінацыі «Майстар рознажанравага гумару»

Матвіенка Анатоль Яўгенавіч г. Мінск пераможца ў намінацыі «Альтэрнатыўная гісторыя»

Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч г.Гродна пераможца ў намінацыі «Інтэлектуальны гумар»

Кавалёў Міхась Мітрафанавіч (Сліва) г. Рагачоў Гомельскай вобласці пераможца ў намінацыі «Гумарэска»

Сухарукаў Сяргей Пятровіч пераможца ў намінацыі «Майстар гумарыстычнага сюжэту»

 

Віктар Трафімавіч Рэчыц г. Івацэвічы  Гран-пры ў намінацыі  «Паэзія»

Фралова Інна Мікалаеўна г. Мінск  Гран-пры  ў намінацыі «Проза»

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси